Шчыра запрашаем ўсіх разам адсвяткаваць Новы, БЕЛАРУСКІ 2015 год у атмасферы 100-гадовай даўніны!

Сёння на свята мала дзе можна адчуць сапраўдную беларускую атмасферу. А ў каго ні запытаеш, калі ўсё ж-такі быў сапраўдны беларускі Новы год, усе кажуць «100 год таму», «адчапіся, 100 гадоў ужо пасля гэтага прайшло». Сто, дык сто!

Мы вырашылі адматаць час і стварыць атмасферу беларускага Новага году ў стылі пачатку ХХ стагоддзя. Адчуць стогадовую даўніну нам дапаможа вёска Залессе, дзе мы будуем Дом Еўрапейскіх сустрэч. Там захавалася ўсё як 100 год таму: брукаванка, аўтэнтычныя вясковыя хаты, мураваныя скляпы і лядоўні і яшчэ шмат іншага. А сустракаць Новы год мы будзем у доме войта.
Вечарына будзе аформлена ў беларускім стылі, таму і вас просім адпавядаць гэтаму часу.

Каб зрабіць свята якасна і прыгожа, неабходна трошкі сучасных укладанняў: 300.000 бел. руб. + любая ваша хатняя страва да агульнага стала. У гэту суму ўваходзіць культурная праграма, антуражная ежа і напоі (паштэт, вэнджаныя вушы, капуста, грыбы, «пальцам пханыя» кілбаскі, кісель, і г.д.). Грошы трэба здаць арганізатарам да 20 снежня, каб мы паспелі ўсё падрыхтаваць!!!

ХТО: Моладзь, неабыякавая да беларускасці: сябры Дзедзіча, а таксама ўсе, хто нас ведае (ці хоча пазнаёміцца :).
ДЗЕ: Вёска Залессе, Камянецкі р-н. 50 км ад Берасця. Дом яшчэ не да канца адбудаваны, але ўсе ўмовы ёсць 🙂 Глядзіце фотаальбом.
КАЛІ: Заезд 31 снежня ў 12-00. Ад’езд — 1 студзеня ў 19-00.
ЯК: 1. Прыязджаем, размяшчаемся, знаёмімся. 2. Аздабляем ялінку, упрыгожваем хату, гуляем у гульні беларускай шляхты, таньчым, адпачываем. 3. Накрываем на стол, падымаем чаркі і сустракаем свята!

За дадатковы кошт (прыкладна 100.000 руб.) будзем пры патрэбе арганізоўваць праезд да Залесся і назад.

Месцазнаходжанне:
64, Залессе, Воўчын
Пачатак:
31 снежня а 12:00
Суполка vk.com

eqDkp5c_tLY [supsystic-social-sharing id="1"]