Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У Пінску ўшаноўваюць памяць Якуба Коласа

У Пінску ўшаноўваюць памяць аднаго з бацькоў сучаснай беларускай літаратуры, Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

jakub_kolas2

У сталіцы Палесся ён жыў і працаваў у 1912-1914 гадах, дзе 3 чэрвеня 1913 года ўзяў шлюб з настаўніцай Марыяй Каменскай. Каб увекавечыць гэты факт, на царкве, дзе было вянчанне, маюць намер усталяваць шыльду.

“Ад Якуба Коласа пачалося актыўнае развіццё беларушчыны на Палессі”, – кажа рэдактар часопісу “Гістарычная Брама” Аляксандр Ільін:

– Вывучаю знаходжанне Коласа ў Пінску. Апошнія гады выступаю на канферэнцыі “Каласавіны” ў Менску, вывучаю пінскае атачэнне Коласа. Публікую шмат матэрыялаў. З Якуба Коласа мабыць і пачалася беларуская старонка ў гісторыі культуры Пінска.

Для самога Якуба Коласа палескі перыяд у ягоным жыцці вельмі важны. Бо менавіта тут малады настаўнік сфармаваўся як грамадзянін і творчая асоба.

budzma.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *