Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

“Я быў тут” ладзіць імпрэзу “Усе тут!”

У нядзелю 30 лістапада адбудзецца імпрэза-презентацыя дзейнасці праекту “Я быў тут”.

Галоўная мэта праекта- пашырэнне ведаў берасцейсцаў аб… берасцейцах! Напрацягу месяца арганізатары праекту знаёмілі ўдзельнікаў аднаімённай суполкі на vk.com з гістарычнымі асобамі, якія былі выхадцамі з Берасця альбо значна паўплывалі на жыццё горада. Таксама  размесцілі плакаты з выявамі гістарычных постацяў на вуліцах горада. 23 лістапада была арганізавана гульня “Родна! Файна! Годна!”, падчас якой удзельнікі выконваючы заданні, дазнаваліся цікавыя і малавядомыя факты з гісторыі Берасця. Да 27 лістапада  працягваецца конкурс сэлфі ў якім яшчэ можна паўдзельнічаць. Неабходна зрабіць сэлфі з фірмовым постэрам “Я быў тут!” на вуліцах горада і выкласці яго ў vk.com  з хэштэгам #byutut.

Гэтая імпрэза-  вынік працы ініцыятывы, таму арганізатары распавядуць пра сам праект і яго герояў, узнагародзяць удзельнікаў гульні і конкурсу. Завітаюць і госці: вядомыя ўсім The Fraiz, з АРР “Дзедзіч” будзем святкаваць 15-годдзе арганізацыі, Оля Стрыжнёва, маладая таленавітая мастачка,  і дзве культурна-літаратурныя інціятывы “Мова Нанова” ды “Горад чытае”.

Нядзеля, 30 лістапада 18 : 30
Адрас вул. Маякоўскага, д. 46-1.
Уваход вольны.
Афіцыйная суполка vk.com/byutut
Інфалінія 8029-8086377.

1IpCnIbXitA

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *