Як розум чалавека і музыка, якую ён любіць, звязаныя паміж сабой? Цягам некалькіх год праграміст Вірджыл Грыфіт вывучаў музычныя густы амерыканскіх студэнтаў з дапамогай інфармацыі на Facebook.

music

Набраўшы вялікую статыстыку па тым, што лайкаюць студэнты розных ўніверсітэтаў, праграміст параўнаў гэтыя дадзеныя з вынікамі акадэмічнага ацэначнага тэсту SAT, які выкарыстоўваецца пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ЗША. Магчымыя вынікі тэставання ляжаць у дыяпазоне ад 600 да 2400 балаў, што складае суму трох тэстаў: матэматыка, аналіз тэксту і граматыка, кожны з якіх можа даць да 800 балаў.

Напрыклад, студэнты Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытуту маюць сярэдні бал SAT 1520, пры гэтым з музычных выканаўцаў найбольшай папулярнасцю ў іх карыстаецца Radiohead. Такім чынам, аўтар даследавання атрымаў вынік, што музыкай разумных амерыканскіх студэнтаў ёсць Бетховен і Radiohead. Студэнты ўніверсітэтаў, у якія паступаюць з нізкімі баламі тэстаў, выбіраюць Beyonce.

Найбольш гуртоў і музычных імёнаў знаходзяцца ў сярэдзіне інфаграфікі, складзенай праграмістам: System Of A Down, Metallica, Jimi Hendrix, Elton John найбольш папулярныя сярод самых звычайных студэнтаў, якія маюць сярэднія балы.

Паводле музычных стыляў таксама існуе карэляцыя: hip-hop зусім непапулярны сярод самых разумных, а indie не любяць па іншы бок спектру.

Інфаграфіка

1juoadjeapxr83v9xcy5xbwpn32xng-org

Крыніца: generation.by

 

[supsystic-social-sharing id="1"]