Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

У беларусаў з’явіцца свая бібліятэка на сістэме Android

Беларусы Андрэй Дзмітранок і Сяргей Дуровіч распрацавалі праграму для папулярызацыі беларускай літаратуры. kazki2010

Распрацоўшчыкі прапаноўваюць для пачатку паспрабаваць бета-версію «Казак пра дарослых» ад Адама Глобуса на платформе Android. Прылада змяшчаецца ў каталогу ад кампаніі Google і дае магчымасць доступу для вялікай аўдыторыі. Кожны карыстальнік можа спампаваць кнігу і карыстацца ёю бясплатна. Далейшае ж несанкцыянаванае выкарыстоўванне аўтарскага матэрыялу тут немагчымае, такім чынам аўтар аборонены ад пірацтва.

Прылада пампуецца з Google Play праз тэлефон ці праз сайт. Скрыншоты самой прылады ёсць на сайце.

Спампаваць яе вельмі проста. У меню тэлефона ёсць іконка «Play market», пасля ўваходу ў каталог, выкарыстоўваючы пошук, трэба ўвесці запрос «Казкі пра дарослых» ці знайсці кнігу ў раздзеле «Кнігі і даведнікі». Застаецца толькі спампаваць і карыстацца.

У мінулым годзе Андрэй і Сяргей рабілі першы падобны праект «Казкі беларускія», які атрымаў на фестывалі AD.NAK! 3-е месца у намінацыі «Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект». На гэты момант казкамі карыстаюцца некалькі тясяч чытачоў.

У бліжэйшых планах распрацоўшчыкаў — «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага і шэраг твораў ад сучасных пісьменнікаў. Як вынік — беларуская біблітэка на сістэме Android.

Крыніца: nn.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *