Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Медыя

Берасцейская імпрэза Men’s Fest адзначае 5 год

У суботу 18 кастрычніка пройдзе традыцыйны фестываль беларускай музыкі Men’s Fest 2014 пад дэвізам “Men’s Fest дае рады!”. Сёлета на пляцоўцы берасцейскага начнога клуба “Сфера” а 17 гадзіне з’едзецца 6 беларускіх гуртоў, каб адсвяткаваць юбілейныя 5 год якаснага івэнта.

Арганізатарамі фэсту выступілі, як і раней, Зміцер Назараў і вядоўца Men’s Fest 2013 – Уладзімер Булаўскі з VITEBSK4ME.
Летась фэст быў з ружовым, мабыць мілагучным адценнем, а Men’s Fest 2014 збярэ прадстаўнікоў розных музычных накірункаў: Jungle X-mas (Гародня), Navi (Менск), Re1ikt (Менск), Nizkiz (Магілёў), НагУаль (Менск) і хэдлайнеры івэнта – гурт Крамбамбуля (Менск).

forpress

Караценька пазнаёмім з удзельнікамі берасцейскай імпрэзы:

НагУаль (Менск) – шаманскі рок-н-рол, народна-міжнародны біт і этна-сюррэалізм. Існуюць 14 год. Паслухаць песні можна ў афіцыйнай суполцы гурта.

Jungle X-mas (Гародня) – песні на аснове афрыканскага фальклёру, стыль “полі-рок”. Існуюць з 1992 году. Творчацсь калектыва ў афіцыйнай суполцы.

Navi (Менск) – дуэт, які спявае мілагучныя, рамантычныя песні. У гурта выйшаў новы кліп. Глядзім тут.

Nizkiz (Магілёў) – гурт выконвае песні на рускай і беларускай мовах. Створаны ў 2008 годзе. Сёлета магілёўскі гурт атрымаў першае месца і прыз сімпатыі гледачоў у берасцейскім конкурсе X-star. Афіцыйная суполка: гурт Nizkiz.

Re1ikt (Менск) – гурт творча аб’ядноўвае сучасныя музычныя плыні з беларскім песенным фальклорам. Выкарыстоўваюць народныя духавыя інструменты. Песні гурта ва афіцыйнай суполцы: гурт Re1ikt.

Вось пра гурт Крамбамбуля скажам толькі адно: музыкі падрыхтавалі шмат сюрпрызаў для гледачоў. А пазнаёміцца з гуртом Вы зможаце, калі прыйдзеце ў суботу а 17 гадзіне ў начны клуб “Сфера”.

Саарганізатар фэсту Уладзімер Булаўскі распавёў чытачам Дзедзіча”, па якому прынцыпу адбіраліся гурты на Men’s Fest 2014:

Мы спрабавалі вызначыць найбольш актуальныя і нестандартныя музычныя праекты ў Беларусі з улікам таго, каб разнастаіць палітру фэста, каб не вазіць тых жа самых музыкаў штогод. Атрымалася амаль поўнасцю абнавіць лайн-ап.

Аматары беларускай музыкі могуць набыць квіток у дзень імпрэзы (кошт – 150 000 беларускіх рублёў).

Кошт квіткоў – ад 100 000 да 150 000 беларускіх рублёў.

Пункты продажу квіткоў – касы kvitki.by, у касах берасцейскай Філармоніі і Лядовага палацу і ў гандлёвым цэнтры “Нікольскі” – Green Star, пав. 236.

Што рабіць, калі Вы з іншага горада, а наведаць імпрэзу хочацца?

Вам трэба набыць квіток на ўтульны экспрэс-аўтобус Менск – Берасце – Менск. Кошт квітка – 350 000 беларускіх рублёў (з улікам кошту квітка на фэст). Запісацца можна па тэлефоне: 8 025 774 49 02.

Афіцыйная суполка імпрэзы: vk.com/mensfest_2014

Інфалінія: +375 29 542 39 00

Аўтар: Наталля Гарайкіна

Фотаздымкі: афіцыйная суполка Men’s Fest 2014

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *