30 верасня падчас урачыстага сходу адбылося ўзнагароджанне лепшых зборшчыкаў подпісаў кампаніі “Зробім лепш!” у Брэсце.

Нагадаем, што ў гэтым годзе грамадская кампанія “За вела-брэст!” ладзіла акцыю “На ровары без межаў”. Сутнасць кампаніі – дамагчыся пераезду на ровары праз мяжу з Польшчай у пункце пропуска “Варшаўскі мост”. У межах акцыі адбылося шэраг мерапрыемстваў сярод якіх раздача ўлётак, збор подпісаў да памежных камітэтаў, вандроўка ў Польшчу. Падрабязней тут, тут і тут.

“Вынікі кампаніі сведчаць, што грамадзяне Польшчы і Беларусі за тое каб межаў для раварыстаў не існавала. Падчас усіх мерапрыемстваў мы адчувалі вялікую падтрымку людзей. Дзякуй усім хто нам дапамагаў, а таксама нашым новым польскім партнерам “LublinRowerem”з якімі мы наладзілі стасункі дзякуючы гэтай кампаніі” – адзначыў Марк Антонаў намесьнік каардынатара кампаніі “За вела-Брэст!”

kdZqsYeIRCg d5KWW7iMB6w yWFS2viSefw [supsystic-social-sharing id="1"]