Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Замежжа

Валанцёрства на Алімпійскіх гульнях

Арганізацыйны камітэт Алімпійскіх гульняў праводзіць набор валанцёраў, якія будуць дапамагаць падчас летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 г.

Print

Валанцёрская праграма “Рыа-2016” – гэта магчымасць прыняць удзел у найбуйнешай спартыўнай падзее свету, дапоўніць свой жыццярыс, сустрэць людзей з розных культур.

Абраныя кандыдаты возьмуць удзел у эксклюзіўным падрыхтоўчым курсе, які дазволіць пазнаёміцца са спецыфікай будучай працы. Валанцёрам будзе прапанаваны таксама ан-лайн курс ангельскай мовы.

Фінансавыя ўмовы:

Валанцёрам прадастаўляюцца харчаванне, службовы транспарт і экіпіроўка.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • yзрост – ад 18 гадоў (на дату 28 лютага 2016 г.);
  • пажадана наяўнасць базавай адукацыі.

Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2014.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце www.rio2016.com

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *