Рух «За Свабоду» абвяшчае фотаконкурс «PRO-еўрапейскасць». Да ўдзелу ў ім прымаюцца здымкі, што ствараюць у беларусаў пазітыўны імідж Еўропы.

10606618_1473850126216128_7690401133258479289_n

Кожны дзень жыхары Беларусі сустракаюцца з рэкламай, шыльдамі, абвесткамі, з якіх вынікае, што Еўропа – гэта добра, а еўрапейскае — гэта сінонім добрай якасці, таму паслугі і тавары адтуль прадстаўляюцца як найлепшыя.

На дасланых фота абавязкова павінны быць згадкі пра Еўропу ў пазітыўным ключы. Здымкі могуць быць знятыя на фотаздымач, мабільны тэлефон ці іншае прыстасаванне.

У асобнай намінацыі прымаюцца здымкі-«селфі» на фоне рэкламы еўрастылю і еўраякасці.

Фотаздымкі прымаюцца ў фотаальбом «Фотаконкурс» на старонцы Руху «За Свабоду» ў Facebook альбо на пошту [email protected] з пазнакай «Фотаконкурс».

Конкурс будзе доўжыцца да канца кастрычніка. Вынікі журы падвядзе за першы тыдзень лістапада.

Пераможца атрымае ў якасці прыза экскурсіўную паездку ў адну з еўрапейскіх краінаў. Другое і трэцяе месцы, а таксама першынство ў “селфі”-намінацыі будуць уганараваныя настольнымі гульнямі (“1514”, “Разам” і “Паўстанцы”).

Крыніца: pyx.by

[supsystic-social-sharing id="1"]