Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (GFPS) выдзяляе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра 2015 г.

logoGFPS

Патэнцыйны стыпендыят:

  • валодае нямецкай мовай на добрым узроўні;
  • прымае актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
  • паспяхова вучыцца;
  • хоча бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам.

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

  • беларускае грамадзянства;
  • cтатус навучэнца беларускай ВНУ (альбо ЕГУ);
  • На момант атрымання стыпендыі студэнт мусіць навучацца мінімум на 3 курсе беларускай ВНУ.

Праграма ўключае:

  • aсабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – Вас забяруць з вакзала, паклапоцяцца пра жытло і залічэнне;
  • фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне;
  • візавы ўнёсак і плату за залічэнне.

Падаць заяўку на стыпендыю можна выключна анлайн.

Дэдлайн – 30 кастрычніка 2014

Па дадатковых пытання можна звяртацца на электронны адрас [email protected]

Крыніца: adukacyja.info