28га верасня а 14й гадзіне каманда сайта Адукацыя.інфо запрашае на сустрэчу берасцейскую моладзь, якая цікавіцца адукацыйнымі магчымасцямі ў Беларусі і за мяжой.

x_33006f79

Вы даведаецеся пра стыпендыяльныя праграмы для беларусаў, слушныя пошукі “свайго” універсітэту, парады ад прафесіяналаў, як падаваць заяўку і праходзіць сумоўе, а таксама пазнаёміцеся з нашай камандай!

Мы рыхтуем цікавыя прэзентацыі і стылёвыя падарункі для актыўных удзельнікаў. Акрамя таго, з намі будуць прадстаўнікі Цэнта Шведскіх даследаванняў у Менску, якія таксама распавядуць пра свае праекты і адукацыйныя магчымасці ў скандынаўскіх краінах.

Просім вас папярэдне пацвердзіць свой удзел у мерапрыемстве кароткім паведамленнем на мэйл: [email protected]. Пазначце, калі ласка, сваё імя, прозвішча, арганізацыю альбо род заняткаў, кантакты.

Мерапрыемства адбываецца дзякуючы падтрымцы моладзевага грамадскага аб’яднання “Дзедзіч”.

VK

[supsystic-social-sharing id="1"]