Галоўная марская група Расіі, музычныя касмапаліты і эксперыментатары, гурт «Мумий Тролль» падымае ветразі і аб’яўляе доўгачаканы тур па Беларусі!

35b9bd5294b494f82fd0155e452fdf2f

Група, заснаваная Іллём Лагуценкам ў далёкім Уладзівастоку, вось ужо больш за 25 гадоў трыумфальна крочыць па свеце: здымае кліпы ў кратары дзеючага вулкана, гастралюе ў Еўропе, Амерыцы і Азіі, спявае на рускай, англійскай, кітайскай.

Яны могуць выступіць у адзін і той жа дзень у Калінінградзе і Уладзівастоку – гарадах, паміж якімі 10 тысяч кіламетраў і восем гадзінных паясоў, і трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса; а потым адправіцца ў цяперашняе кругасветнае падарожжа на парусным судне, і запісаць там, проста на борце, альбом «SOS Матросу!».

Перад беларускім турам гурт прэзентуе новы сінгл “Кажется”

Брэст, 29 кастрычніка:

310 000 – 450 000 – сектара

350 000 – танцпол

Крыніца: budzma.by

 

[supsystic-social-sharing id="1"]