Што можна назваць сімвалам Беларусі? Зубра, трактар, Лукашэнку, а можа «Пагоню», бел-чырвона-белы ці чырвона-зялёны сцяг, беларускі арнамент? Асамблея НДА  прапануе абраць сімвал, які аб’яднае беларусаў. Прыміце ў гэтым удзел – скажыце сваё слова!

simval_belarusi-1

 

Складаная геапалітычная сітуацыя, расійская прапаганда, масавы распаўсюд расійскай сімволікі… Непрадказальна, што будзе ў бліжэйшы час з краінай і намі. Таму наглядны сімвал, які будзе яднаць краіну і беларусаў, неабходны.

У інтэрнэце ўжо ідзе галасаванне, а беларусы — выказваюцца.

Васіль Клямка:Сімвалам мусіць стаць нацыянальны арнамент, васьміканцовая зорка”.

Васьміканцовая зорка — элемент нацыянальнага арнамэнту. Такая зорка вышывалася, пераважна чырвонымі ніткамі, на рушніках, абрусах, мужчынскай і жаночай вопратцы.

symbalby-zorka

 

Алесь Чайчыц:Наш сімвал – крыж Эўфрасіньні”.

Шасьціканцовы крыж — сімвал яднае дзве галоўныя гістарычныя супольнасці Беларусі: адначасова можа быць інтэрпрэтаваны як сімвал “ліцвінскі” (у якасці варыяцыі крыжа Ягелонаў) і сімвал “русінскі” (у якасці крыжа Еўфрасінні Полацкай), як сімвал каталіцкі і праваслаўны.

symbalby-kryj

Не абышлі ў абмеркаваннях і іншыя сімвалы: “Пагоню”, калюмны, літару Ў, зубра, бусла.

Калюмны — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ мае назву “Слупы Гедыміна”.

symbalby-kalumny

Пагоня — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжання Вітаўта. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995).

symbalby-pahonia

А што на гэты конт думаеце вы?

Галасуйце за ўжо прапанаваныя сімвалы. Выбірайце той, які вам бліжэйшы:


 

А таксама выказвайцеся ў каментарыях да гэтага матэрыялу, дзяліцеся меркаваннямі наконт таго, які ж сімвал можа аб’яднаць нас усіх.

Вынікі агульнанацыянальнага галасавання будуць падведзеныя да канца месяца.

 Крыніца: belngo.info

 

[supsystic-social-sharing id="1"]