«Народныя журналісты» — не прафэсійныя рэпартэры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму сьмела і гучна кажуць пра яе. Многія ў Беларусі ня вераць, што могуць паўплываць на сытуацыю — і ў сваёй мясцовасьці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае зь недахопу інфармацыі.

img
Мэта конкурсу — улучыць людзей у салідарную дзейнасьць, каб яны ўбачылі, што разам можна дамагчыся выніку.
ПРАБЛЕМА зьвязаная з пэўным паселішчам, раёнам, прадпрыемствам, установай, прафэсійнай ці іншай групай.

Праблема грамадзка значная, яна не абмяжоўваецца дробнымі недапрацоўкамі камунальнікаў. Гэта і адсутнасьць грамадзкага кантролю за мясцовымі ўладамі й бюджэтамі; і няўвага ды непавага да людзей; і дыктат — ідэалягічны, культурны, моўны… Становішча на канкрэтным прадпрыемстве: заробкі, беспрацоўе, непразрыстая прыватызацыя. Цэны, мясцовы рынак, беды дробных прадпрымальнікаў. Карупцыя. Сацыяльныя кантрасты (як катэджы ля вазёраў). Палітычны перасьлед і палітычныя вязьні. Але ўсюды павінны быць мясцовыя факты.

ХТО ЎДЗЕЛЬНІЧАЕ
Грамадзяне Беларусі, якія хочуць зрабіць краіну лепшаю. Адзінае абмежаваньне — удзельнікі не павінны быць прафэсійнымі журналістамі.

МАТЭРЫЯЛ:
— не публікаваўся раней;
— розных жанраў: нататка, інтэрвію, рэпартаж, хроніка падзеяў, нарыс, спокліч, сэрыя інфармацыйных матэрыялаў, кліп, блёг, відэаблёг і г. д.;
— часткаю тэкставага матэрыялу могуць быць выявы (фатаграфіі, графікі, схемы, табліцы, лягатыпы, карыкатуры, плякаты й г. д.);
— можа быць рознага памеру;
— відэаматэрыял зьняты любым чынам: відэа-, фота-, вэб-камэрай;
— мае быць напісаны для пэўнай мэты: разавая публікацыя; незалежная газэта ці мясцовае пэрыядычнае выданьне; выданьне малога накладу; мясцовы інтэрнэтавы рэсурс ды інш.;
— адкрыты для публікі.

Кожны матэрыял павінна пачынаць (суправаджаць) кароткае рэзюмэ, якое прыцягвае ўвагу ( памерам да 250 знакаў).

НАЙЛЕПШЫ МАТЭРЫЯЛ:
— актывізуе і аб’яднае мясцовую грамаду;
— на тэму, якую не прапусьцяць у афіцыйную прэсу ці на БТ;
— зразумелы мясцовым людзям, з пазнавальнымі імёнамі, фактамі й лічбамі;
— зь беларускай мовай у якасьці асноўнай (напр., у інтэрвію журналіст гаворыць на беларускай, а ягоны суразмоўца — як можа);

АЦЭНЬВАЦЬ матэрыялы будзе прафэсійнае ЖУРЫ.
1. Найлепшыя матэрыялы будуць прафэсійна надрукаваныя (запісаныя).
2. Пераможцы ў намінацыях атрымаюць патрэбныя для далейшай працы прызы (ноўтбукі, відэакамэры).
3. Тыя, хто заняў наступныя 20 месцаў, атрымаюць флэшкі. Усе займеюць заахвочвальныя прызы і права прыехаць у Менск на сход-абмеркаваньне.
4. У мясцовасьцi, дзе сытуацыя найвастрэйшая, выедуць дзеля дапамогі групы экспэртаў.

ЯК ПЕРАДАЦЬ
Паслаць матэрыял на электронны адрас [email protected] ці на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск да 18.00 15 кастрычніка. Паслаць тэкст можна і праз форму на сайце.

Мультымэдыйныя файлы:
— Да 25 МБ файл любога відэа/аўдыяфармату (mpeg, avi, mp4, aac, mp3, wav, wmv) ці фатаграфіі (jpg, gif, tif, png) на электронны адрас [email protected]
— Больш за 25 МБ разьмясьціць у інтэрнэце на сайтах Youtube, Vimeo, Vkontakte і паслаць спасылку на электронны адрас [email protected]
— або паслаць дыск на паштовы адрас а/с 24, 220002 г. Мiнск

Пра сябе паведаміць:
— Імя й прозьвішча або псэўданім;
— Зьвесткі для кантакту з аўтарам (эл. адрас — пажадана на gmail; калі трэба — паштовы адрас; калі трэба — мабільны й стацыянарны тэл., імя ў скайпе).
Арганізатары вышлюць пацьверджаньне атрыманьня на пазначаны ў анкеце электронны ці паштовы адрас.

Крыніца:  narodny.by

 

[supsystic-social-sharing id="1"]