Надакучылі бессэнсоўныя прагулкі па Савецкай? Мы прапаноўваем больш даведацца пра цікавосткі нашага горада. 29 жніўня «Наша мова» праводзіць гульню звязаную з беларускай мовай ў Берасці.

BnXLCWQeNdw


Гульцам трэба будзе выйсці на вуліцу і выканаць некалькі цікавых і нескладаных фотазаданняў. Заданні будуць рознага кшталту, але абавязкова звязаныя з беларускай мовай, яе праяўленнямі ў нашым горадзе. Максімальная колькасць заданняў — 7. Каб прэтэндаваць на прызы неабходна выканаць іх усе.

Для ўдзелу ў гульне неабходны фотаапарат (падыйдзе нават камера ў мабільным тэлефоне) і жаданне. Але калі вы здымаеце камерай з тэлефона ўпэўніцеся, што на фататаздымку бачна, што вы робіце.

Гульня стартуе 29 жніўня. У пэўны час будуць раздадзеныя канверты з падказкай да першага пункта. На пунктах будуць схаваны заданні, якія трэба будзе выканаць. Адзін з пунктаў маршрута будзе кантрольны. Там Вас сустрэнуць валанцёры і адзначаць прамежкавыя вынікі.

Перад удзелам неабходна паведаміць аб сваім жаданні ўдзельнічаць паведамляць сюды.

У гульні перамагае той, хто раней за іншых выканае ўсе заданні і першы пакажа фатаздымкі арганізатарам, якія будуць чакаць удзельнікаў па адрасе вул. Кірава 60. Усе спрэчныя пытанні вырашаюць арганізатары.

Увага! Некалькі важных момантаў:
-перасоўванне па гораду толькі пешшу (гульня будзе праводзіцца ў межах цэнтральнай часткі Берасця);
-у кожнай каманды будзе магчымасць 1 званка арганізатарам для атрымання завуаліраванай падказкі;
-усе заданні павінны быць выкананы па чарзе.

Падрабязнасці тут.

Прыходзь,будзе цікава!

 

[supsystic-social-sharing id="1"]