Як высвятлілася, яшчэ сёлета ў траўні Брэсцкі аблвыканкам выступіў з ініцыятывай выключэння з інвестыцыйнай дамовы з ТАА “Эледы” дома №10 па вуліцы Астроўскага. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

brest-dom-na-astrouskaga

Паводле словаў брэсцкага каардынатара Руху “За Свабоду” Дзяніса Турчаняка, які другі год дапамагае жыхарам гэтага дома адстойваць свае правы, звесткі пра тое, што інвестыцыйная дамова перагледжана, прыйшлі выпадкова, а саміх грамадзян ніхто пра гэта не папярэдзіў. Дарэчы, раней таксама ніхто іх увогуле не праінфамаваў пра існаванне згаданай дамовы.

Як паведаміў Турчаняк, ад самага пачатку было зразумела, што ў справе з домам №10 па вуліцы Астроўскага аблвыканкам перавысіў паўнамоцтвы, якія прадстаўлены гэтай установе Законам “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні”, бо чыноўнікі хацелі вырашыць лёс прыватнай уласнасці грамадзян без іх ведама і згоды.

Такім чынам, гісторыя гэтага дома, якая стался падставай для зваротаў у пракуратуру і некалькіх судовых паседжанняў, нарэшце прынесла вынік: будынак, што з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, быў выключаны з праекту забудовы цэнтра горада. Аднак па-ранейшаму няма пэўнасці наконт гаспадарчых забудоў, што знаходзяцца побач з домам №10 і належаць жыхарам. Паводле апошніх зывестак, інвестар хоча пачаць на гэтай тэрыторыі будаўніцтва шматпавярховага дома, але ўласнікі гаспадарчых забудоў згоду на іх дэмантаж не давалі. Дзяніс Турчаняк спаядзецца, што ў гэтай справе будзе дасягнуты кампраміс, і цяперашнім гаспадарам будзе прапанавана грашовая кампенсацыя, якая іх задаволіць.

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]