ўрада Чэхіі, разлічаныя на 2014-2018 год, даюць магчымасць бясплатная навучацца ў любой дзярнаўнай ВНУ Чэхіі. Гэта твой шанс! Дэдлайн: 30.09.

praga

Урад Чэхіі прапануе шэраг стыпендый для навучання ў дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі Чэскай Рэспубліцы.

Урадавая стыпендыяльная праграма дае магчымасць атрымаць адукацыю на чэшскай і на ангельскай мовах. На чэскай мове можна знайсці праграмы ўсіх узроўняў (бакалаўрыат, магістратура, дактарантура), а таксама падрыхтоўчыя моўныя курсы. На ангельскай мове прадстаўлены толькі праграмы магістратуры і дактарантуры.

Што ўключае стыпендыя?

Стыпендыя пакрывае ўсе неабходныя выдаткі, звязаныя са знаходжаннем і навучэннем у Чэхіі. На дадзены момент сума стыпендыі бакалаўраў і магістрантаў складае 14 000 крон на месяц (прыблізна 500 эўра), стыпендыя для дактарантаў – 15 000 крон (540 эўра). Выдаткі на падарожжа аплочвае вучэбная ўстанова, дзе будзе навучацца стыпендыят, ці сам удзельнік праграмы са сваіх уласных сродкаў.

Як падацца?

Падаць заяўку на праграму можна тут.

Дэталі аплікацыйнага працэсу – тут.

Крыніца:  ampby.org