Беларуская мова — адна з самых міфічных моў свету — у тым сэнсе, што за вялікі час свайго існавання пра яе стварылі вялізарную колькасць міфаў — і нажаль гэтыя міфы даволі сумныя. Таму і будзем іх пакрыху ды ўсім светам выпраўляць.

Безымянный

Дзе ўзяць беларускую навуковую тэрміналогію?

На якой мове быў напісаны правобраз першай канстытуцыі ў Еропе?

Што такое маскоўская мова?

Што такое кітабы?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажа невячлікі (але і даволі змястоўны) буклет ад «НАШАЙ МОВЫ» — 10 міфаў пра беларускую мову. Пра яго распавяла Таццяна, студэнка, адна з стваральніц буклета:

Мы хацім прыцягнуць увагу маладзёнаў, іх цікавасць да роднай мовы. Яшчэ раз нагадаць, што мы маем такі вялікі культурны, гістарычны здабытак. Нагадаць, што мова — гэта не толькі школьныя падручнікі, нейкія сумныя арфаграфічныя правілы, і сачынні пра тое, як праводзіць лета. Мова, яна ж жывая, яна змяняецца, развіваецца, і яна нам кажа пра нас саміх, пра нашу гісторыю. Ну вось напрыклад, адзін з міфаў — шмат хто не ведае, але Статут ВКЛ — гэта адзін з першых у Еўропе вялікіх збораў законаў, фактычна, правобраз канстытуцыі — і напісаны на беларускай мове, у нашай краіне — гэта ж толькі падумаць! як такая мова можа быць калгаснай??

ишриплорд

Валанцёры «НАШАЙ МОВЫ» плануюць раздаваць буклеты на вуліцах гораду. Калі вы жадаеце атрымаць такі буклет ці паўдзельнічаць у распаўсюдзе (раздаць сябрам ды аднагрупнікам), звяртайцеся сюды.

Кампанія “НАША МОВА” была арганізавана берасцейскім студэнцкім культурна-гістарычным аб’яднаннем “ХАРУГВА” пры падтрымцы АРР “ДЗЕДЗІЧА”. Кампанія на гэтым сваю дзейнасць не спыняе, таму сачыце за навінамі тут — за будучымі конкурсамі і мерапрыемствамі, прысвечанымі нашай мове і нашай культуры, а таксама выказвайце свае прапановы і заўвагі.

рмалородл

Усё можаш змяніць ты — калі пачнеш размаўляць па-беларуску!

 

[supsystic-social-sharing id="1"]