Смяротнае пакаранне набывае масавы характар пры здушэннях паўстанняў і рэвалюцый. Так было і падчас здушэння паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, калі  паводле прысудаў трыбуналаў было пакарана смерцю 128 паўстанцаў. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Тады генерал-губернатара Паўночна-Заходняга краю з “надзвычайнымі паўнамоцтвамі” Міхаіла Мураўёва назвалі “вешальнікам”. Выкананне смяротных прысудаў над паўстанцамі адбывалася праз растрэл або павешанне, паводле адмысловага закону (Арт. 549 Ваен.-Крымінальнага Уст. з кн. 2-ой, 1859 г. выд.).

kalinouski-smiarotnae-1
Віленскія Дамініканскія муры —  кляштар Дамініканцаў, які падчас здушэння паўстання 1863 году быў перароблены пад турму. Тут Кастусь Каліноўскі ўтрымліваўся перад выкананнем смяротнага прысуду. Паводле гэтага закону асуджаныя на смерць падлягалі кары цягам 2 сутак пасля зацвярджэння выраку суда.  Менавіта тут былі напісаныя славутыя “Лісты з-пад шыбеніцы”. Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны ў Вільні 10 (22) сакавіка 1864 года на плошчы Лукішкі. Цела пакараных смерцю паўстанцаў не выдавалі для пахавання сваякам (гэтая традыцыя перайшла і ў сучасную Беларусь), закапывалі цела таемна — іх звозілі на Замкавую гару (гару Гедыміна), дзе стаяў расейскі гарнізон. Тэрыторыя  знаходзілася пад аховай.

kalinouski-smiarotnae-2

Сяргей Дубавец у артыкуле “Гара Гедыміна – магіла Каліноўскага пісаў: “Экзекуцыя адбылася на Лукішскай плошчы 10 сакавіка. Шыбеніца, на якой павесілі героя, стаяла паміж будынкамі ўчорашняга КГБ (сёння тут музей генацыду) і Кансерваторыі.
Пасля экзекуцыі цела героя перавезлі па праспекце – тады Юраўскім, а сёння Гедыміна – проста на Замкавую гару. Там тады стаяў расійскі гарнізон. Паколькі месцы пахавання забітых паўстанцаў адразу ж ператвараліся ў месцы паломніцтва, было вырашана пахаваць героя на тэрыторыі гарнізону. Больш за тое, на месцы магілы была абсталяваная пляцоўка для гульні ў крыкет. Так доўжылася да пачатку першай сусветнай вайны, калі расійскі гарнізон пакінуў Вільню. У 1915 годзе віленскія археолагі зрабілі раскопкі магілы, апісалі яе і дакументальна пацвердзілі факт пахавання ў ёй пятнаццаці паўстанцаў. Целы апазнавалі па вопратцы, у справаздачы, між іншым, згадваюцца “макасіны Каліноўскага”. А ў 1921 годзе на магіле быў зроблены мемарыял. Ён складаўся з вялікага драўлянага крыжа працы віленскага архітэктара Антона Вівульскага і мармуровай шыльды з імёнамі ўсіх пахаваных. У 1940 годзе, пасля таго, як Сталін перадаў Вільню Літве, крыж быў спалены, а шыльда знікла без следу.
З тых часоў колішняя “пляцоўка для крыкету” ператварылася ў звычайную, парослую травой пустку. На самай вяршыні Замкавай гары сярод пакручастых рэльефаў яна такая роўная адна, таму адшукаць яе нескладана. Калі б вам давялося падымацца на гару на фунікулёры, дык вы і выйшлі б акурат да гэтай пляцоўкі”. (Сяргей Дубавец. Магіла Каліноўскага — гара Гедыміна // «Свабода», 31 студзеня 2008 г.)

kalinouski-smiarotnae-3

Цяпер у Вільні на Лукішскім пляцы стаіць драўляны крыж, ёсць мемарыяльная шыльда, прысвечаная Кастусю Каліноўскаму і на мурах Дамініканскага кляштара.

Крыніца: spring96.org

kalinouski-smiarotnae-4 kalinouski-smiarotnae-5 [supsystic-social-sharing id="1"]