На мінулых выходных «НАША МОВА» павандравала па Берасцейшчыне, пабачыла не вельмі вядомыя, але вартыя ўвагі гістарычныя мясціны-цікавосткі, заначавала ў намётах ля берага возера і зараз падрыхтавалася распавесці пра свае прыгоды.

2mGJwIBx2hM

Маршрут вандроўкі «Вольная Берасцейшчына» праходзіў па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю гістарычных асоб, якія сапраўды навечна засталіся вольнымі ў сваёй празе змагарства, такіх асоб, як Тадэвуш Касцюшка, Тадэвуш Рэйтан, Эдвард Катлубай і іншыя. Маладзёны наведалі Малыя Сяхновічы, Ястрамбель, Паланэчка, Грушаўку, Флер’янава і Нача — былыя сядзібы 18-19 стагоддзяў, помнікі і памятныя знакі ў гонар падзей беларускай гісторыі.

CcPDP0mYLy4

Пра вандроўку нам распавядае адна з непасрэдных удзельніц, Алена:

Прыемна ўразіў краязнаўчы музей у Малых Сяхновічах: было бачна, што супрацоўнікі шчыра цікавяцца лёсам Касцюшкі і усімі магчымасцямі (дарэчы не зусім вялікімі) намагаюцца захаваць і аднавіць спадчыну. Дырэктар музея, як заўважыла наша зацікаўленне ды захапленне нават паказала дуб, які пасадзіў сам Тадэвуш Касцюшка. Дарэчы тут мы вырашылі прывезці з вандроўкі не толькі прыемныя ўспаміны, а і жалуды (па магчымасці з кожнага месца) і пасадзіць іх ў Залессі, ля будучага Дома Еўрапейскіх Сустрэч. Спадзяемся яны добра прыжывуцца (:

DW8spE-wXoo SpAp3lbaZoU

Далей мы пабачылі два шыкоўных палацы ў Ястрамбелі і Паланэчкі. Палацы сапраўды цудоўныя і прыгожыя, але, як часта ў нас гэта і адбываецца, няма ў нашай дзяржавы ні жадання,  ні магчымасці праводзіць рэканструкцыю ў такіх малавядомых мясцінах. Таму яны так і стаяць — шыкоўныя, але ж даўно забытыя. А паглядзець там сапраўды ёсць на што.

У першы дзень у нас яшчэ застаўся час і мы вырашылі яго дарэмна не губляць і наведалі Завоссе, дзе месціцца музей Адама Міцкевіча, і адзін з старэйшых касцёлаў у Беларусі ў Ішкалдзі. Пасля ўжо стомленныя мы паставілі намёты ля возера, распалілі вогнішча, паспявалі беларускія песні (а як жа без іх) і пайшлі адпачываць.

m8NqFpHiy_8 eMUhCE4VSLI

У другі дзень нас гасцінна сустрэла Грушаўка — добрым надвор’ем і прыгожымі мясцінамі. Грушаўка — гэта радзіма выдатнага палітычнага дзеяча і сапраўднага патрыёта Тадэвуша Рэйтана.

Палаца-паркавы комплекс захаваў шмат пабудоў. Напэўна, больш за ўсе ўразіў сам палац. Там, унутры яго, захавалася тынкоўка, ляпніна, размалеваны столь. Нягледзячы на тое, што палац драўляны, захаваўся ён даволі добра, і дапаўняе яго вялікі парк з рэдкімі пародамі дрэў. Каля палаца захаваліся не менш прыгожыя пабудовы: 2 флігеля, стайні, лядоўня, будынак, які меў функцыю гаража, і яшчэ рэшткі нейкага вялікага будынка, з невядомай даследчыкам функцыяй.

Напэўна з усіх мясцін, дзе мы былі, менавіта Грушаўка захавала ў сябе дух былых часоў.

URNm_w3Brws

Апошнія дзве кропкі чамусьці не так моцна ўразілі, але іх гістогрыя не менш цікавая. У Флер’яна спадабаўся дуб, які пасадзіла сама Элаіза Пашкевіч, а сядзіба ў Начы, паказала, якая павінна быць класіка. Дарэчы, мы заўважылі, што пад сценамі палаца сушылася жыта, у гэтым было нешта такое невыразна-цёплае і беларускае.

Мне здаецца, нам трэба больш вандраваць па родных мясцінах. Тут захавалася так шмат палацаў, маёнткаў, што належалі прадстаўнікам вядомых беларускіх радоў, дзеячам культуры і палітыкі сваёй краіны і замежжа, Еўропы, ЗША.

JxR9qgorbdo XulnYapNQ2I

Пад час паездкі ўдзельнікі рабілі агульны дзённік экспедыцыі, а таксама нарыхтоўвалі фотаздымкі для будучай фотавыставы, наведаць якую крыху пазней (пра што мы абавязкова паведамім на нашым сайце dzedzich.org і ў адмысловых суполках у «Укантакце») змогуць усе ахвотныя.

Вандроўка адбылася, дзякуючы кампаніі «НАША МОВА» берасцейскага студэнцкага культурна-гістарычнага аб’яднання “ХАРУГВА” пры падтрымцы АРР «ДЗЕДЗІЧА». Кампанія на гэтым сваю дзейнасць не спыняе, таму сачыце за навінамі тут — за будучымі конкурсамі і мерапрыемствамі, прысвечанымі нашай мове і нашай культуры.

[supsystic-social-sharing id="1"]