Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Брэст: сацыял-дэмакраты скардзяцца ў пракуратуру і дзяржаўны кантроль на мясцовы райвыканкам

Падставай для скаргі з’явіліся звесткі пра тое, што Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт аддаў у арэнду прыватнай фірме участак ракі Мухавец працягласцю 10 кіламетраў – ад мяжы горада Брэста да мяжы з Жабінкаўскім раёнам. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

 

muhavec-raka-1Калі інфармацыя пра існаванне дамовы аб арэндзе гэтага ўчастка паміж райвыканкамам і ТАА “Белэлектрабудмантаж” пацвердзілася (неўзабаве тут плануюць арганізаваць платную аматарскую лоўлю рыбы), абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заявіла пра пачатак кампаніі, накіраванай на вяртанне ў агульнадаступнае карыстанне ўчастка ракі Мухавец. “Дадзены ўчастак ракі ў адпаведнасці з Законам РБ “Аб ахове навакольнага асяроддзя” аднесены да прыроднай тэрыторыі, якая падлягае спецыяльнай ахове, – распавёў старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі. – Гэта тэрыторыя Мухаўца ўнікальная, бо тут знаходзяцца месцы нерасту і зімавальныя ямы, утрымліваецца вельмі разнастайная іхтыяфаўна.У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі нетры, воды, лясы складаюць выключную ўласнасць дзяржавы, але ў дадзеным выпадку мы назіраем, што арэнда ўчастка ракі наўпрост супярэчыць заканадаўству, бо натуральныя прыродныя водныя аб’екты не могуць быць прадметам арэнды з мэтай прамысловай лоўлі рыбы”.

Кіраўнік брэсцкіх сацыял-дэмакратаў дадаў, што зварот пракуратуру і кантрольныя органы ўлады мае на мэце дамагчыся правядзення належнай праверкі наконт заключэння дамовы пра арэнду ракі Мухавец і ўтрымлівае заклік аднавіць законныя правы грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. “Увогуле мы плануем надаць шырокае грамадскае гучанне гэтай праблеме і будзем выкарыстоўваць усе легальныя спосабы для адмены згаданай дамовы”, – паведаміў Ігар Маслоўскі.

Крыніца:   spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *