Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

“Молочный мир” рэкламуе “Белую Русь”

Гродзенскае прадпрыемства “Молочный мир” стала выпускаць сваю прадукцыю з сімволікай праўладнай арганізацыі “Белая Русь”. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

На бутэльках і пакетах з кефірам і малаком можна пабачыць сімволіку гэтай арганізацыі.

kefir-belaja-rus

Наколькі такая рэклама знаходзіцца ў межах закона, імкнуцца высветліць зараз гродзенскія праваабаронцы, якія накіравалі адмысловы ліст кіраўніцтву прадпрыемства. Адкрытае акцыянернае таварыства “Молочный мир” з лютага 2012 году ўзначальвае Марына Анікеева, член Савету Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, якая патрапіла туды чамусьці не ад Гродзенскай вобласці, у якой працуе шмат гадоў, а ад Брэсцкай.

Крыніца:  spring96.org

 

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *