Трэці Дзень пачаўся з вельмі файнага над’ворья: не вельмі гороча і не вельмі холодна.  Снеданне, гледзячы на буслоў над полем, а потым праца.

IMG_0368

Зноў рабілі шпакляванне, падлога на трэцім паверсе Дому Еўрапейскіх сустрэч і  дрэнажную сістэму каналізацыі.

IMG_0438 IMG_0389

Сення ад нас з’ехалі музыкі з Cad-Caddeu, дзяўчыны з файер-шоў і полька. Але летнік не перастаю быць інтэрнацыянальным, бо хлопец з Японіі (які вывучае ў Менску расейскую мову) застаўся з намі. Хлопец з Японіі вельмі спадабаўся прадаўцам з аўталаўкі, якая сення дазволіла нам набыць слодычы і малако.

IMG_0446 IMG_0416

Пасля інтэлектуальных віктарын з прызамі да нас завітаў Рыгор Бакіевіч і Аляксандр Лагвінец з якім было вельмі цікава падазмаўляць пра еўрапейскія перспектывы для Беларусі. Было вельмі цікава паразмаўляць з такімі рознымі людзьмі з багатым досьведам, а пасля выступу Аляксандра размова зацягнулася яшчэ на паўгадзіны, бо было вельмі штам пытанняў.

IMG_0361 IMG_0392 IMG_0397IMG_1628IMG_1632