Вывучэннем прабелаў у моўным заканадаўстве зоймецца Канстытуцыйны суд. Пра гэта паведамляе салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна” 

На свой зварот у судовую інстанцыю грамадскі дзеяч атрымаў першую рэакцыю:

— Начальнік Сакратарыяту Канстытуцыйнага суда спадар Каравай паведаміў, што выкладзеныя мной і іншымі салігорцамі пытанні аб устраненні ў моўных нарматыўных прававых актах прабелаў, выключэнні ў іх калізій і прававой нявызначанасці ўжо вывучаюцца ў Канстытуцыйным судзе. Аб выніках вывучэння паабяцалі паведаміць дадаткова, — кажа Аляксей Валабуеў.

Праваабаронца нагадвае, што раней грамадзяне былі пазбаўленыя магчымасці звяртацца ў Канстытуцыйны суд наўпрост. Апошнія змены ў заканадаўстве далі такую мажлівасць у пэўных пытаннях. Першым такім пытаннем салігорцаў стала абарона беларускай мовы ад дыскрымінацыі, ініцыяваная вядомым праваабаронцам, юрыдычным экспертам Беларускага Хельсінскага Камітэту Гары Паганяйлам.

 Крыніца: spring96.org

000571_851722

[supsystic-social-sharing id="1"]