У межах кампаніі “Наша мова” актывісты гісторыка-культурнага аб’яднання “Харугва” і АРР “Дзедзіч” падрыхтавалі ў гэтыя цёплыя дні акцыю “Мова дзеткам” для маленькіх жыхароў Берасця. 

Дзяцінства – цудоўны, прыемны і пяшчотны час у жыцці чалавека. Калісьці матуля і тата чыталі нам казкі перад сном. Казачная гісторыя сканчалася перамогай дабра, вясёлай песняй, добрымі ўчынкамі, старэйшыя дапамагалі меньшым, дабро перамагала зло.

Сёння не проста знайсці ў краме кніжку з беларускімі казкамі, пры гэтым з каляровым афармленнем і на роднай мове. Маленькі чалавек любіць разглядаць малюнкі, пытаць пра намаляваных “жыхароў” кніжкі, вяртацца да іх у канцы. З гэтай нагоды берасцейскі дызайнер Ганна Яцкевіч дапамагла кампаніі “Наша мова” і стварыла маляўнічы шэдэўр для берасцейскіх дзяцей – кніжку з беларускай народнай казкай “Дзяцел, лісіца і варона”. Дзеткі пазнаёмяцца з жыхарамі леса: дзятлам-балтуном, хітрай лісіцай і шэрай мудрай варонай. З працамі Ганны можна пазнаёміцца на яе сайце: Anna Bell Design.

book_0_prezent

Г. Яцкевіч. Беларуская народная казка «Дзяцел, лісіца і варона»

Актывісты кампаніі “Наша мова” будуць раздаваць кніжку на вуліцах Берасця, частка наклада будзе перададзена ў дашкольныя ўстановы. Плануецца надрукаваць 300 асобнікаў кніжкі.

Час, месца правядзення акцыі і іншыя дэталі глядзіце ў суполцы кампаніі: «Наша мова».

Калі ў Вас ёсць жаданне дапамагчы актывістам “Харугва” і АРР “Дзедзіч”, пішыце ў суполку ці на электронны адрас: [email protected]

Часам усё адбываецца дакладна як у казцы! Чытайце сваім дзеткам беларускія народныя казкі разам з “Нашай мовай”.

Малюнкі кніжкі ад Ганны Яцкевіч:

Прэс-служба АРР «Дзезіч»

[supsystic-social-sharing id="1"]