Пытанне, чаму за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга забіраюць у пастарунак, а расійскія сцяжкі бесперашкодна распаўсюджваюцца, нават калі гэта выклікае абурэнне грамадзян, паўстала ўжо даўно. Урэшце аршанская міліцыя адрэагавала. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”  

gi-2776-12400-big

Аршанец Яўген Анішчанка, актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі БХД, распавёў пра інцыдэнт каля станцыі Хорабрава пад Оршай:

«Мы ўбачылі двух хлопцаў са сцяжкамі, сцяжкоў у іх было шмат – яўна не для ўласнага выкарыстання. І выклікалі міліцыю. Міліцыянты адрэагавалі хутка: прыехалі, затрымалі распаўсюднікаў — а гэта аказаліся хлопцы з Барысава – і склалі адміністрацыйныя пратаколы за несанкцыянаваны гандаль. Абодва хлопцы глуханямыя, аднак яны здолелі патлумачыць, што сцяжкі ім прывозяць з Расіі бясплатна, а ў Беларусі яны іх прадаюць за грошы. Такім чынам зарабляюць».

Гэта першы выпадак, калі міліцыя адэкватна адрэагавала на скаргі наконт распаўсюду расійскіх трыкалораў. Бо некалькі месяцаў таму падобны інцыдэнт адбыўся ў Віцебску, але міліцыянты так і не прыехалі разбірацца са скаргай праваабаронцы Паўла Левінава:

«Я бачыў, што расійскія сцяжкі дзяўчына распаўсюджвае проста на дарозе: пакуль машыны стаяць на светлафоры, яна падыходзіць да кіроўцаў і прадае сцяжкі. І адбываецца гэта ў самым цэнтры Віцебску, каля плошчы Перамогі. Такім чынам, ствараеца аварыйная сітуацыя, парушаны правілы дарожнага руху, могуць пацярпець людзі…. Пра ўсё гэта я распавёў дзяжурнаму па тэлефоне 109. Патэлефанаваў і ў ДАІ, мне паабяцалі, што «прыедуць і разбяруцца», аднак ніхто так і не прыехаў».

Крыніца:  spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]