Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

ТБМ просіць вярнуць беларускую мову ў заканадаўчыя акты

Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны напрыканцы чэрвеня звярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі  з прапановай аб вяртанні беларускай мовы ў нацыянальнае заканадаўства. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна” 

5F51CB85-EE89-4338-B68D-99EDB4AED8F0_mw1024_s_n

Цяпер амаль усе законы ў нашай краіне прымаюцца толькі на рускай мове і не існуе афіцыйнага перакладу іх на дзяржаўную беларускую мову, што з’яўляецца парушэннем дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, – канстатуецца ў Звароце.

У сувязі з гэтым і з улікам артыкулаў 1, 2 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” Сакратарыят ТБМ  прапануе з 1 верасня 2014 г. усе законы і іншыя нарматыўныя прававыя акты Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь адразу прымаць на дзвюх дзяржаўных мовах, а таксама зрабіць афіцыйны пераклад дзеючых законаў, якія былі прынятыя толькі на рускай мове, на дзяржаўную беларускую мову і апублікаваць іх у прадугледжаным законам парадку.

Крыніца:  spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *