Збор подпісаў быў арганізаваны агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у рамках адукацыйнай праграмы “Балонскі працэс і Беларусь”. Паводле апошніх дадзеных, пры дапамозе студэнтаў, валанцёраў і неабыякавых маладых людзей было сабрана амаль 1000 подпісаў пад адпаведным зваротам у Міністэрства адукацыі.  Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

r1aNaBnvU_w

Сярод патрабаванняў, якія ўтрымліваюцца ў звароце, узгадваюцца магчымасць абіраць рэктара калегіяльным шляхам і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установай. Агучаныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі з’яўляюцца ўмовамі для далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу.

Аднак апошнімі днямі з’явіліся звесткі, што дэканы некаторых факультэтаў брэсцкіх універсітэтаў тэлефануюць студэнтам, якія падпісаліся. Паводле арганізатараў кампаніі “О, Балонь!”, такія званкі пачаліся амаль адразу пасля таго, як адпаведная заява была накіравана ў Міністэрства адукацыі. У тых, хто падтрымаў гэты зварот, цікавяцца, ці сапраўды студэнты самастойна ставілі свой подпіс, ці адбываўся збор подпісаў непасрэдна на тэрыторыі ўніверсітэта альбо ў іншых месцах. Адначасова студэнтаў папярэджваюць, што яны зрабілі “не вельмі добрую справу” для ўніверсітэту, калі пакінулі свой подпіс.

Арганізатары кампаніі “О, Балонь!” лічаць такія тэлефанаванні адказных асоб увніверсітэтаў ціскам на студэнтаў і зараз збіраюць інфармацыю, колькі падпісантаў ужо мелі падобныя размовы з прадстаўнікамі сваіх факультэтаў.

Крыніца:  spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]