З 21 па 24 жніўня гэтага года ўпершыню ў Беларусі пройдзе моладзевы фэст «Рэмара» альбо Рэспубліка Мары. Такога фармату вы яшчэ не бачылі: адукацыя, музыка, свежае паветра і многае іншае.

remara-2

На 4 дні ўдзельнікі фэсту апынуцца ў адзінай у Беларусі моладзевай Рэспубліцы Мары са сваёй эканомікай, палітыкай і соцыумам. Таму якой будзе Рэмара — залежыць толькі ад яе жыхароў.

На працягу ўсіх чатырох дзён вас чакае насычаная адукацыйная праграма: бізнэс, навучанне, эканоміка, паліталогія, грамадзянская актыўнасць і шмат чаго яшчэ. Усе гэта ад лепшых у Беларусі лектараў!

А таксама ў праграме: музычныя канцэрты беларускіх гуртоў, спорт, кіно, майстар-класы і гэта яшчэ не ўсе!

Месцам правядзення Рэспублікі Мары з 21 па 24 жніўня стане хутар Шаблі (Валожынскі раён, 90 км ад Мінска).

remara

Сайт фэсту: remara.by, пошта: [email protected].

Рэспубліка Мары ў сацыяльных сетках: vk, facebook, instagram, twitter.
Якія крытэрыі да ўдзельнікаў?

  • узрост ад 18 да 31;
  • актыўная жыццёвая пазіцыя;
  • жаданне правесці 4 самых незабыўных дні за лета;
  • унёсак за ўдзел у памеры 250.000 бел. руб.

 

Безымянный
Даведацца як стаць удзельнікам Рэмары і падаць заяўку да 7 жніўня можна тут.

Крыніца: artsiadziba.by

[supsystic-social-sharing id="1"]