У нядзелю 29 чэрвеня берасцейскія электроншчыкі Saint Gooseberry на пляцоўцы Караоке клуба “Соло” а 19 гадзіне прэзентуюць новы трэк і анімацыйны праект ў межах сольнага канцэрта.

Саліст гурта Анатоль Курысь падзяліўся з чытачамі Дзедзіча пра цікавыя моманты будучай імпрэзы, што зроблена і чаго чакаць далей ад гурта.

Саліст гурта Анатоль Курысь

З прэзентацыі першага сінгла і кліпа прайшло амаль паўгады. Якія змены адбыліся ў творчым жыцці праекта Saint Gooseberry?

Месяц ці два мы займаліся прамоўшэнам сінгла Perfect Pair. Таксама праект працуе над новым альбомам, для якога амаль ёсць матэрыял.

Даведка: 31 студзеня берасцейцы першымі ўбачылі і пачулі кліп на новы сінгл Perfect Pair. Падрабязнасці ў нашым рэпартажы з прэзентацыі.

Таксама з’явілася ідэя зрабіць невялічкі праект-анімацыю, які пасля перарос у кліп на новую песню.

Анатоль, усміхаючыся, адзначае, што новы трэк зроблены ў неўласцівай манеры і адрозніваецца ад іншых кампазіцый гурта Saint Gooseberry.

Ці будуць на імрэзе госці, як у мінулы раз, напрыклад, саліст гурта Sciana – Павел Прохараў (Паштет)?

Першапачаткова мы не планавалі нікога запрашаць, але у нас робіцца ўсё хутка. Думка заўсёды ёсць. Можа быць з Паштетам сыграем што-небудзь. Паглядзім. Усё залежыць ад праграмы.

Саліст гурта Sciana — Павел Прохараў

У гэты раз праграма плануецца быць “нягучнай”. Анатоль тлумачыць гэта невялікім памяшканнем караоке клуба і сваеасаблівай публікай.

Наогул мы плануем паўнавартасны сольны канцэрт у зачыненай атмасферы, куды прыйдуць “свае” людзі, сапраўдныя аматары нашай творчасці.

Аматары электроннай музыкі могуць набыць квіток у дзень імпрэзы.

Кошт квітка – 50 000 бел. руб. І раўназначны ўваходу ў клуб.

З ўсімі пытаннямі можна звяртацца ў афіцыйную суполку: Saint Gooseberry.

Трэйлер можна паглядзець тут:  «Дом Розовой Черноты».

Аўтар: Наталля Гарайкіна

Фотаздымкі: Васіль Брух

[supsystic-social-sharing id="1"]