Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Дзедзіч запрашае ў летнік “Залессе-2014”

АРР “Дзедзіч” запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку “Залессе – 2014”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 21 па 26 ліпеня.

Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў “Дзедзіча” быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 5 гадоў паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаем далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі “Еўрапейскага дому”.

Як усё будзе адбывацца?

З 21 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац. Але паколькі дом знаходзіцца ўжо ў досыць высокай ступені гатоўнасці, ахвотныя могуць размясціцца ў самім доме.

Летнік “Залессе-2014” гэта:

  • – працы на аб’екце 4 гадзіны ў дзень (гл. распарадак дня);
  • – сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;
  • – канцэрты беларускіх музыкаў;
  • – вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
  • – экскурсія на памежную заставу;
  • – файер-шоў;
  • – вечаровы Open Air;
  • – дэбаты;
  • – прыемныя размовы і летнія раманы )))

Каб патрапіць на летнік, трэба:

  • быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
  • запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] да 15 ліпеня;
  • прыехаць;
  • і застацца ў ганаровай кнізе сябрам “Дома еўрапейскіх сустрэч” назаўжды!!!

Арганізатары летніка забяспечваюць:

  • – праезд з Берасця і назад;
  • – размяшчэнне (у намётах або ў доме);
  • – харчаванне.

Пытанні і анкеты-заяўкі прымаюцца да 15 ліпеня на электронную скрыню: [email protected].

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029)660-57-41 (Дзмітрый).

Паглядзець фота з папярэдніх летнікаў: тут , тут і тут і тут. Фоткі з апошніх летнікаў можна паглядзець у альбомах Укантакце: тут і тут.

Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут.

Спампаваць распарадак дня: тут.

Спампаваць правілы ўдзелу ў летніку: тут.

Перайсці да мерапрыемства “Укантакце”: тут.

Відэафільм пра Дом Еўрапейскіх сустрэч, зняты ў 2013г. супрацоўнікамі Артсядзібы:

Відэафільм пра АРР “Дзедзіч” на тэлеканале “Белсат” расказвае ў тым ліку і пра Дом еўрапейскіх сустрэч:

А тут можна паглядзець home-відэа з летніка “Залессе-2011”, каб адчуць яго атмасферу:

Удзельнікі летніка Залессе-2012:
Zalesse_2012_1335

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *