ГА «Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”» запрашае на семінар «Праца з тэмай “Наш сусед – Еўрапейскі Саюз у сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі: магчымасці і перспектывы».

2520263

Да ўдзелу ў школе запрашаюцца адукатары, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, педагогі, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гэтай тэмай і магчымасцямі яе выкарыстання ў працы са сваёй мэтавай аўдыторыяй.

Задачы школы-семінара:

  • * Абмен досведам рэалізацыі мерапрыемстваў па зададзенай тэматыцы;
  • * Пашырэнне метадычнай базы па тэме Еўрапейскага саюза;
  • * Павышэнне кампетэнтнасці праектавання па зададзенай тэматыцы;
  • * Абмеркаванне перспектываў прасоўвання атрыманага досведу ў рамках сваёй дзейнасці.

Удзельнікі семінара атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме семінара.

Семінар пройдзе 27-29 чэрвеня 2014 года на базе каля Менска.

Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца папярэдняя заяўка да 21 чэрвеня 2014 г. Форму заяўкі можна спампаваць на сайце.

Заяўкі прымаюцца на скрыню  nastaunik@gmail.com з пазнакай «заяўка на школу-семінар».

Удзел бясплатны. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на праезд.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэл. +375 29 6850318 (Ганна).

Крыніца:  adukacyja.info