Пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Даніі і медыя-праекта MYMEDIA у Варшаве адбудзецца Школа журналістыкі «Беларусь паміж Еўразвязам і Еўразіяй» – для маладых беларускіх журналістаў.

msс_main(1)

Канцэпцыя Школы: Рэалізацыя ўдзельнікамі ўласнага журналісцкага пректа (артыкул, аўдыёрэпартаж).

Навыкі, якія атрымаюць удзельнікі Школы:

камунікацыя з палітыкамі, экспертамі; сбор інфармацыі, праца «у полі», праца ў групах; уменне аналізаваць сабраную інфармацыю.

Усе ўдзельнікі будуць падзеленыя на некалькі міні-рэдакцый, з кожнай групай будзе працаваць ментар.

Працоўныя мовы: руская, беларуская, ангельская.

Умовы ўдзелу

Удзельнікі адбіраюцца на падставе конкурсу. Заяўкі могуць падаваць студэнты 4-5 курса гуманітарных, сацыяльна-эканамічных спецыяльнасцяў, а таксама маладыя беларускія журналісты (у т.л. тыя, якія жывуць па-за межамі Беларусі), ва ўзросце да 30 гадоў. Вітаюцца ўдзельнікі з рэгіёнаў.

Кандыдаты мусяць даслаць жыццярыс (інфармацыя аб адукацыі, прафесійным досведзе, валоданні мовамі, навыкі працы з кампутарам, кантактныя дадзеныя, хоббі), а таксама тэзісы ці план артыкула (сцэнар аўдыёпраграмы) на адрас beljournalism@gmail.com.

Перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць публікацыі на тэму міжнароднай палітыкі і еўрапейскай інтэграцыі.

Тэматыка тэзісаў: аналіз геапалітычнай будучыні Беларусі ў выніку заангажавання ў працэсы еўразійскай інтэграцыі; перспектывы адносінаў з Еўразвязам; адносіны з Расеяй, Украінай.

Кожны ўдзельнік Школы павінны распрацаваць і скончыць журналісцкі матэрыял, здаць яго арганізатарам.

Аўтары лепшых матэрыялаў атрымаюць прызы.

Дэдлайн – 16 чэрвеня 2014.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў Школы, забяспечваюць візавай падтрымкай.

Крыніца:  adukacyja.info