У лістападзе 2014 адбудзецца 21-я канферэнцыя EVA, прысвечаная электронным медыя і візуальнаму мастацтву. Мерапрыемства ладзіцца Дзяржаўным музеем Берліна і інстытутам Frauenhofer.

Mas_media

Асноўныя тэмы канферэнцыі:

  • 3-D-сканаванне
  • Гук і відэа: лічбавыя тэхналогіі капіявання
  • Дзейнасць анлайн парталаў
  • Еўрапейскія, нямецкія лічбавыя бібліятэкі
  • і інш.

Канферэнцыя адбудзецца ў Берліне 5-7 лістапада 2014.

Зацікаўленыя кандыдаты мусяць падаць анлайн заяўку.

Дэдлайн 30 чэрвеня 2014.

Магчымыя фарматы ўдзелу:

  • лекцыя – выступ працягласцю не болей за 20 хвілін
  • воркшоп – ад 2 да 4 гадзін.

Фінансавыя ўмовы ўдзелу трэба ўдакладняць у арганізатараў.

Праграма канферэнцыі яшчэ распрацоўваецца.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце www.eva-berlin.de.

Крыніца:  adukacyja.info