Напрыканцы траўня актыўныя ўдзельнікі берасцейскай кампаніі «О, Болонь!», якая здзейснена АРР «Дзедзіч», наведалі Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт імя Яна Паўла ІІ. Мэта сустрэчы – даведацца, як на практыцы рэалізуюцца элементы Балонскай сістэмы, а дакладней, студэнцкае самакіраванне.

Даведка: берасцейская кампанія «О, Болонь!» – гэта сустрэчы-дыскусіі, навучальныя семінары, сустрэчы з экспертамі ў сферы вышэйшай адукацыі па тэме «Балонская сістэма: асновы, перспектывы і магчымасці для Беларусі» для студэнтаў, выпускнікоў і актыўнай моладзі Берасця, якія доўжыліся з лістапада 2013 па травень 2014 гг.

Агульная структура кіравання

Люблінскі універсітэт мае свае асаблівасці структуры кіравання, якая адрозніваецца ад беларускіх ВНУ, акрамя, здаецца назваў пасадаў. Узначальвае працэсс рэктар, які адначасова павінен быць ксёндзам. Далей ідуць чатыры прарэктары, якія могуць быць свецкімі асобамі, у адрозненні ад рэктара. Акрамя гэтых двух узроўняў кіравання структура прадугледжвае абавязкова прысутнасць 6-ці студэнтаў. Пералічаныя вышэй асобы ўваходзяць у склад Рады ўніверсітэту.

Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт імя Яна Паўла ІІ (унутраны двор)


ipp

Студэнт – важны чалавек

Прэс-сакратар па правах студэнтаў у гутарцы з берасцейскімі гасцямі падкрэслівае, што ў Польшчы студент – гэта невылучальная частка навучальнага працэсу ва ўніверсітэце. Дадаткова да ўмацавання правоў студэнтаў існуе закон у дзяржаве, які прадугледжвае, што ва ўсіх элементах кіравання (нават адзел кадраў) удзельнічаюць студэнты. А ў Радзе мусіць быць не менш за 20 адсоткаў студэнтаў, якія вырашаюць агульныя пытанні. Ніводнага рашэння Рада не можа прыняць без меркавання ўдзельнікаў навучання.

ipp

 Сапраўдныя студэнцкія выбары

Кожныя два гады ва ўніверсітэце адбываюцца выбары ў Раду студэнцкага самакіравання, якая складаецца з 80 чалавек. Вельмі цікава – большая частка студэнтаў прымае актыўны ўдзел ў выбарнай праграме: прэзентуе свае лідэрскія здольнасці і актыўную жыццёвую пазіцыю. Напрыклад, факультэт грамадазнаўства ад сябе вылучае каля 20 кандыдатаў, а факультэт філязофскіх навук – усяго толькі тры. Такая розніца ў лічбах залежыць ад папулярнасці факультэту.
Адразу ўсплывае пытанне: за чый кошт жывуць польскія студэнты? Усё вельмі проста: фінансуе дзяржава. Кожны год вылучаецца пэўны бюджэт універсітэтам.

ipp

Сакратарыяты – што гэта?

Акрамя Рады студэнцкага самакіравання, якая вырашае агульныя праблемы судэнтаў, ёсць асобныя сакратарыяты па правах моладзі. Галоўная задача сакратарыяту – прыняць праблему і знайсці кампраміснае рашэнне.
Кожны студэнт, без выключэнняў, чые правы парушаны, можа асабіста паразмаўляць з сакратаром ці напісаць у сацыяльнай сетцы Facebook (або на электронную пошту). Часцей за ўсё студэнты звяртаюцца з пытаннямі наконт навучальнага працэсу і ўзаемаадносін з выкладчыкамі.

Адачынапк па-польску

Як адпачывае моладзь у вольны час? У адказ на гэтае пытанне прапануем паглядзець відэа, якое здымалі студэнты люблінскага ўніверсітэту.

Штогод напрыканцы навучання праходзяць Дні студэнцкай культуры, якія накіраваны на звяртанне ўвагі да моладзі і таксама на прыцягненне фінансавання для вырашэння студэнцкіх справаў.

Уражаннямі і фотаздымкі дзяліліся ўдзельніцы кампаніі “О, Болонь!”: Наталля Гарайкіна і Алена Каховіч