Adukacyja.info распачынае шэраг інфармацыйных мерапрыемстваў “Веды-Паці”. Кожны воркшоп прысвячаецца асобнай краіне і дае ўдзельнікам шанец даведацца пра магчымасці навучання ў гэтай краіне, а таксама пазнаёміцца з некаторымі з яе традыцый.

70id4G428B8

Першым пашчасціць нашым чытачам з валоданнем нямецкай мовы! У суботу 21 чэрвеня каманда сайта www.adukacyja.info пры падтрымцы Інстытута нямецкіх даследванняў ладзіць на свежым паветры “Веды-Паці: Нямеччына” з удзелам носьбітаў мовы.

Мэтавая аўдыторыя: студэнты ды маладыя спецыялісты. Працоўная мова: нямецкая. Узровень валодання мовай павінен быць дастатковым для разумення.

Вы даведаецеся пра магчымасці атрымання стыпендый на вучобу ў Нямеччыне, сістэму вышэйшай адукацыі краіны, абмяркуеце правілы напісання рэзюмэ ды матывацыйных лістоў. Увечары ўдзельнікам прапануецца бліжэй пазнаёміцца адно з адным у нефармальнай атмасферы: пагрыліць і ўзяць удзел у розных гульнях.

Удзел у мерапрыемстве бясплaтны, акром выдаткаў на праезд да месца правядзення непадалёк ад Мінска. І зусім бясплатны для роварыстаў :)

Для падачы заяўкі трэба да 12 чэрвеня ўключна адказаць на наступныя пытанні.

Інфармацыю аб выніках адбору чакайце 13 чэрвеня.

Крыніца: adukacyja.info