26 траўня пры падтрымцы групы творчых калектываў у рамках праекта БГМГА “Аазіс” – «Мова дзеткам» у адной з пачатковых школ Брэст прайшло дзіцячае свята«Беларуская хвілінка».

DSC_0546

Паводле задумцы, дзеці павінны былі апынуцца ў атмасферы Беларускага сярэднявечча . Разам з рыцарамі яны малявалі замкі і распавядалі пра іх невялічкую гісторыю, даведваліся і запаміналі словы па малюнках, рабілі кампліменты выдатным дамам на беларускай мове.  З дзецьмі былі праведзены розныя гульні , практыкаванні на запамінанне беларускіх слоў .

DSC_0556

Усе жадаючыя маглі прымерыць частку рыцарскай амуніцыі , патрымаць у руках мячы , шчыты і зрабіць фота на памяць. Амаль усім давялося прыняць удзел у старажытных танцах, карагодах і танцавальных гульнях.

У завяршэнне мерапрыемства дзеці атрымалі ў падарунак кнігі з беларускімі казкамі, а самыя актыўныя атрымалі мэдалікі на памяць і былі прысвечаны ў рыцары.

DSC_0592

Вось у такой незвычайнай формебыла выклікана цікавасць дзяцей да беларускай мовы, з мэтай захаваня іх далейшай увагі да беларускай культуры. Дзеці  зразумелі, што і на беларускай мове вабіць гадзіну таксама прыемна і карысна .

DSC_0552 [supsystic-social-sharing id="1"]