Другі год бярозаўскія інспектары ДАІ актыўна змагаюцца з раварыствамі, якія не вытрымліваюць скакання па высокіх бардзюрах пры перасячэнні тратуараў з праезднай часткай і едуць па абочыне дарогі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Пакараны штрафам 66-гадовы Сцяпан Сцепанюк адзначае:

— Нашыя пешаходныя дарожкі не прадугледжаны для праезду роварам – павінны быць абсталяваныя з’ездамі. У мяне ёсць адказ з Брэсцкага аблвыканкаму. «У месцах перасячэнне пешаходных шляхоў і праезджай часткі вышыня бартавога каменя не адпавядае вызначыным патрабаванням. У горадзе адсутнічаюць дарожкі або палосы, якія адмыслова прызначаныя для раварыстаў.» Тым не менш гэта не замінае інспектарам ДАІ караць штрафамі ад 1 да 3 базавых велічынь.

С.Сцепанюк быў пакараны штрафам памерам 260 тысяч.

Абураюцца і іншыя роварысты.

— Тратуары вузкія, цяжка размінацца з прахожымі, — кажа жыхарка Бярозы Ірына Клышэйка. – Няхай для роварыстаў спачатку створаць неабходны ўмовы, тады і трэба патрабаваць выканання законаў. Лягчэй людзей караць, чым запатрабаваць у гарадскіх уладаў зрабіць умовы для роварыстаў.

Праваабаронца Сяржук Русецкі лічыць, што аштрафаваным раварыстам можна спрабаваць абараніць свае правы ў судзе:

— Калі паездка па ходніках не забяспечана тэхнічна, то штрафы за паездкі па праезнай частцы варта аспрэчваць у судзе.
Хаця, па словах праваабаронцы, спадзяванні на тое, што суд адменіць такое рашэнне не надта вялікія. А судовыя пошліны за падачу заявы ў суд немалыя.

Па афіцыйных дадзеных, за 2013 год у Бярозаўскім раёне пакарана 570 роварыстаў.

Крыніца: spring96.org

vicebsk-rovary [supsystic-social-sharing id="1"]