Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Еўраклуб

Еўракэмп у Нямеччыне

Жадаеш цікава правесці лета і папрактыкаваць замежныя мовы? Далучайся да міжкультурнай кампаніі ўдзельнікаў Еўракэмпа, якая збярэцца 17 ліпеня – 8 жніўня ў невялікім нямецкім горадзе Arendsee.

24

для каго: моладзь 18-25 год
дзе: Арэндзээ, Нямеччына
калі: 17 ліпеня-8 жніўня 2014

Еўракэмпаўцы будуць ўдзельнічаць у разнастайных мастар-класах, а таксама займацца грамадска-карыснымі працамі. Удзельнікі павінны валодаць хаця б базавымі ведамі нямецкай мовы.

Больш пра папярэднія летнікі тут, пра Еўракэмп 2014 тут.

Арганізатары аплочваюць харчаванне, пражыванне, культурніцкую праграму, а таксама часткова даезд да месца правядзення летніка.

Вам неабходна зарэгістравацца тут і даслаць захаваную анкету на мэйл [email protected] з пазнакай Еўракэмп 2014 да 14га траўня 2014.

Крыніца: adukacyja.info

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *