Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Чалавек у ХХІ стагоддзі. На роўных

3-га траўня ў цэнтры “Маяк” на вуліцы Леніна (Брэст) адбыўся кінапаказ з назвай “Чалавек у ХХІ стагоддзі. На роўных”, прысведчаны праблемам маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і людзям з асаблівасцямі ў развіцці.

З удзелам Cinema Perpetuum Mobile былі прадстаўлены стужкі з розных краін Еўропы, у тым ліку беларускі фільм аб чалавеке, які, негледзячы на сваю хваробу, ставіць (і ажыццяўляе) мэты на жыццё, на якія здольныя толькі сапраўдныя смельчакі.
Не сакрэт, что ў ХХІ стагоддзі людзі з абмежаванымі магчымасцямі і людзі з асаблівасцямі ў развіцці адчуваюць сябе не так, як гэта было яшчэ зусім нядаўна, і пытанне не ў сацыяльнай апецы: самі людзі ставяцца да уразлівых катэгорый грамадзян значна па-іншаму. Кінастужкі паказалі, як можа адчуваць сябе чалавек з пэўным целам і станам розуму ў розных жыццёвых абставінах. Праз візуальнае афармленне паўстаюць яскравымі характары і праблемы не толькі галоўных герояў, але і лёсы тых, хто за імі пільна сочыць і даглядае, што напрацягу стужак становіцца для гледача безумоўным чалавечым подзвігам.
Мерапрыемства праводзіцца вось ужо 10 гадоў, і кожны можа паўдзельнічаць. Як адзначаюць арганізатары, не мае важнасць досвед, ўзрост чалавека ці яго адукацыя. Таксама можна прымаць удзел ў самай разнастайнай якасці, няхай гэта будзе рэжысёр, акцёр, пастаноўшчык альбо сцэнарыст.
cinema

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *