З 2012 года пры БрДУ імя А.С. Пушкіна існуе тэатр «Эпізод У-нескладовік», які грае п’есы вядомых беларускіх драматургаў.

Праграма гэтай беларускамоўнай тэатральнай трупы з філалагічнага факультэта на гэты момант невялікая, але студэнты ставяць ужо такія творы нацыянальнай драматургічнай скарбніцы, як «Прымакі» (Янка Купала), «Мікітаў лапаць» (Міхась Чарот) і некаторыя іншыя.

Апошні выступ быў дадзены 24 красавіка ў актавай зале старога корпуса БрДУ. Гледачы малі магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі прыкладамі беларускай гаворкі, нацыянальнага гарнітура, а таксама з непаўторнымі выразамі і характарамі людзей, якія жылі на беларускай зямлі да нас. Рушнікі, арнамент на адзежы, вясковы побыт, мясцовы нораў — усё гэта натхняе маладых акцёраў у працэсе пранікнення ў лёсы герояў.

Пакуль што трупа дае выступы толькі на пляцоўках роднай альма-матэр, але цяпер народная тэматыка Беларусі ўпрыгожвае хоць бы не толькі філфак, але і ўвесь універсітэт сваім хараством і шматграннасцю характэрных праяў.

[supsystic-social-sharing id="1"]