У начным клубе “Сфера” 26-га красавіка берасцейцы пачулі новы альбом пад назвай “Reaĺnaść i sny” ад магілёўскага гурта Akute. У параўнанні з іншымі гарадамі, дзе магілёўцы збіралі каля 200-300 чалавек. У Берасці прыйшло не больш за 100.

Спецыяльным госцем імпрэзы стаў берасцейскі гурт WeArtists.  У Беларусі пакуль што не гралі. У спісе зыграных канцэртаў значацца гарады Польшчы.

Склад WeArtists:

Саліст – Алег Капцэвіч

Басгітара – Аляксандр Шэленкоў

Барабаншчык – Раман Ерафеенка.

За паўгадзіны выступу гурт адыграў «маладзёвыя песні для маладзёвай публіцы». Хтосьці выкрыкваў з публіцы, што хоча дзяцей ад саліста гурта. Хлопцы падаравалі барабанныя палачкі і абяцалі, што будзе весела.

І вось а 19 гадзіне выйшлі тыя самыя магілёўскія хлопцы з Akute. Праспявалі разам з публікай ужо знаёмыя хіты «Адзіноцтва» , «Іголкі», «Як на далоні» (гурт «Уліс»).

Атмасфернасць імпрэзы, каментары берасцейцаў і новыя песні можна пабачыць і пачуць у відэа ад Зміцера Сахарука і Васіля Бруха:

Аўтар: Наталля Гарайкіна

[supsystic-social-sharing id="1"]