Суддзя Заводскага раёна Менска Анастасія Асіпчык пакарала арыштам на 10 сутак актывіста Іллю Дабратвора.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна” 60327da01398d7342e4002fc68f4f384_w600_h400_q95
Дабратвор быў затрыманы 22 красавіка, калі ён ехаў на ўласным аўтамабілі. Яго спынілі па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля. Супрацоўнікі міліцыі склалі на актывіста два адміністрацыйныя пратаколы: парушэнне артыкула 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі). Ілля вёз у аўтамабілі украінскія і бел-чырвона-белыя сцяжкі, усяго 30 штук.

Сведкамі на працэсе выступілі супрацоўнікі міліцыі Пястрак і Кісялёў.

Па кожнаму артыкулу было вынесенае пакаранне па 7 сутак арышту, аднак канчаткова, шляхам частковага складання, суддзя Асіпчык пакарала яго арыштам на 10 сутак.

Крыніца: spring96.org

[supsystic-social-sharing id="1"]