Дачка вялікага князя литоўскага, Соф’я Вітаўтаўна, пражыла свой век далёка ад родных мясцін, але стала значнай фігурай у гісторыі суседняй дзяржавы.

sofia_1Соф’я Вітаўтаўна — жонка маскоўскага цара Васіля I, маці і суправіцельніца вялікага князя маскоўскага Васіля II. Нарадзілася ў 1371 г. Памерла ў 1453 г.

Васіль II Цёмны — вялікі князь маскоўскі, унук вялікага князя Вялікага княства Вітаўта. Нарадзіўся ў 1415 г. Памёр у 1462 г.

Асаблівасць гістарычнага лёсу беларускай зямлі ў тым, што яна заўсёды аказвалася на перакрыжаваннях барацьбы. Барацьбы веры, барацьбы ідэй, інтарэсаў. На перакрыжаванні еўрапейскага Захаду і расійскага Усходу. Сапраўдны цуд, што наш народ змог вытрымаць такі націск з абодвух бакоў, ды не адно стагоддзе. I не толькі не знікнуць, не перайначыцца, не згубіць свой характар, свой першародны сэнс, але і паўплываць на абодва бакі гэтай адвечнай барацьбы Захаду і Усходу.

Нашчадкі Рагнеды далі Кіеўскай Русі пісаныя законы. Нашчадак князёў Вялікага княства заснаваў польскую каралеўскую дынастыю. Другі нашчадак князёў Вялікага княства здолеў супыніць феадальнае разбурэнне Масковіі і закласці аснову будучай Расіі.

Гаворка ідзе пра ўнука Вітаўта, сына Соф’і Вітаўтаўны Васіля II Цёмнага. Татарскія ханы патрабавалі, каб дзеці маскоўскіх князёў знаходзіліся ў Ардзе як заложнікі. Калі Дзмітрый Данскі рыхтаваўся да барацьбы з татарамі, яго сын уцёк з Арды. Здарылася так, што князь Вітаўт дапамог яму схавацца ў Малдавіі. У памяць аб гэтых падзеях Вітаўт і аддаў сваю дачку Соф’ю за сына Дзмітрыя Данскога.

Сына Соф’і Вітаўтаўны і Васіля чакаў вельмі складаны лёс. Пасля смерці свайго бацькі ён у дзесяцігадовым узросце заняў маскоўскі прастол. Але ў яго быў моцны сапернік — дзядзька Юрый, родны брат бацькі Васіля. Юрый хацеў сам стаць вялікім князем маскоўскім, але Соф’я Вітаўтаўна перашкодзіла гэтаму. Юрый спалохаўся, што яна папросіць дапамогі ў свайго бацькі — ваяўнічага Вітаўта, і адступіўся.
Калі Вітаўт памёр, Юрый пачаў зноў дамагацца црастола. Каму быць вялікім князем, звычайна вырашаў татарскі хан. Юрый адвёз у Арду багатыя падарункі і спадзяваўся, што пераможа Соф’ю Вітаутаўну і яе сына, свайго пляменніка. Соф’я наслала да хана вельмі хітрага і спрытнага баярына Усеваложскага. Той перасварыў паміж сабой хана і яго падначаленых, якія падтрымлівалі князя Юрыя, і дамогся, каб прастол застаўся сыну Соф’і — Васілю. Усеваложскі спадзяваўся, што малады князь ажэніцца з яго дачкою. Але Соф’я Вітаўтаўна абрала сыну іншую нявесту.

У Маскве жыў князь Уладзімір Храбры, герой Кулікоўскай бітвы. Ён меў за жонку дачку вялікага князя Альгерда — Алену. Соф’я сама была замужам далека ад роднае стараны і добра ведала, што гэта такое. Таму яна ажаніла сына з дачкой Уладзіміра Храбрага і Алены. Гэта накрыўдзіла Усеваложскага. Ён пакінуў Маскву, княжацкі двор і паступіў на службу да Юрыя.

Юрый не пакінуў намеру завалодаць прастолам. Супраць былі яго сыны — Шчамяка і Касы. Якы хацелі памірыць баньку з Васілём і Соф’яй Вітаўтаўнай. Шчамяка і Касы прыехалі на вяселле вялікага князя. На Касым быў пояс, аздоблены каштоўнымі камянямі. Некалі ён належаў жонцы Дзмітрыя Данскога, ды потым яго хітра падмянілі, і ён знік. Соф’я ведала гэтую гісторыю. Калі б пояс не ўкралі, ён бы дастаўся ёй успадчыну. Убачыўшы пояс у Касога, Соф’я не стрымала свайго гневу і сарвала яго. Касы і Шчамяка абурыліся — пояс яны не ўкрал, а купілі і не ведалі, каму ён належаў раней.

Усе гзтыя падзеі выкарыстаў Уссваложскі. Пачалася міжусобная вайна. Князь Юрый і яго сыны перамаглі, выгналі Соф’ю і Васіля з Масквы, захапілі вялікакняжацкі прастол. Але князь Юрый раптоўна памёр, а Касы трапіў у палон, і яго асляпілі. Талы Шчамяка падецярог Васіля, калі той паехаў маліцца, і, помсцячы за брата, тут жа ў царкве асляпіў яго. 3 тае пары Васіля пачалі называць Цёмным. Міжусобная вайна працягвалася. I здарылася так, што баяры і народ падтрымалі сляпога князя І Соф’ю Вітаўтаўну.
Сабраўшы моцнае войска, Васіль Цёмны разграміў Шчамяку і вярнуўся ў Маскву. Маладая дзяржава была выратавана ад распаду. I хаця лёс Соф’і, і лёс Васіля Цёмнага мала звязаны з іх радзімай — беларускай зямлёй, іх імёны вартыя таго, каб іх ведалі.

Крыніца: belhistory.com
[supsystic-social-sharing id="1"]