Студэнты і шэраг моладзевых арганізацый і ініцыятыў, сумесна з парталам zvarot.by  запускаюць кампанію па транспарэнтнасці (празрыстасці) беларускіх універсітэтаў, з мэтай паляпшэння якасці адукацыі, стварэння канкурэнтнага асяроддзя адукацыйных паслуг і барацьбы з карупцыяй у сферы адукацыі.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Транспарэнтнасць сістэмы адукацыі ўяўляе сабой адкрытасць у фінансава-эканамічнай,нарматыўна-прававой ікіраўнічай сферы ўстаноў адукацыі.
Гэты асяродак, у якім адукацыйныя ўстановы і арганізацыі ўяўляюць ўсім зацікаўленым бакам неабходную для прыняцця рацыянальных рашэнняў інфармацыю ў адкрытай, поўнай, своечасовай і зразумелай форме.

Публічная справаздачнасць дапаможа студэнтам у выбары прафесіі і месца навучання, выкладчыкам ў выбары ВНУ з лепшымі магчымасцямі для працы, а адміністрацыі ВНУ змогуць працаваць у канкурэнтным асяроддзі, паляпшаючы якасць адукацыі.

У межах кампаніі ўжо было накіраваны ліст у Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь («Аб сістэме публічнай справаздачнасці устаноў адукацыі») і шэраг універсітэтаў краіны. Падрыхтаваны прапановы для разгляду Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусі праекта Закона Рэспублікі Беларусі «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі».

Сумесна з моладзевымі ініцыятывамі партал zvarot.by запускае кампанію  па накіраванні індывідуальных зваротаў у Міністэрства адукацыі і Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь з прапановамі па ўнясенню змяненняў у Кодэкс аб адукацыі, якія тычыліся б празрыстасці бюджэтаў ўстаноў адукацыі.

Крыніца: spring96.org

1002 [supsystic-social-sharing id="1"]