Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на зiмовы семестр 2014/2015 навучальнага года. Дэдлайн: 14.04.

GFPS-Polska прапануе:

— 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

— магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

— магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

— апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

— удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

— стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;

— сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.

polsha-600x400

Неабходны набор дакументаў:

— запоўненая анкета;

— матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);

— план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2

— старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);

— даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;

— сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;

— дзве рэкамендацыі ад выкладчыкаў (ці навуковых кіраўнікоў) на тэму заяўніка і яго праекту.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе!

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: [email protected].

Сумоўі з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў траўнi. Таксама рэкамендуем вам азнаёміцца з правіламі, якія датычаць Стыпендыяльнай праграмы GFPS-Polska.

Стыпендыяльная праграма ў Польшчы для двух студэнтаў з Беларусі рэалізаваная дзякуючы падтрымцы Фундацыі Польска-Нямецкага супрацы.

www.gfps.pl

Аўтар: Насця

Крыніца: adukacyja.info

[supsystic-social-sharing id="1"]