Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Адукацыя

Берасцейцы арганізуюць трэці форум бізнэс-ідэй

Форум бізнэс-ідэй Brest Invest Weekend III пройдзе 26 красавіка ў канферэнц-зале Брэсцкага Лядовага палаца. Саарганізатарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта выступіў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.

“Сёлета “інвэст” праводзіцца без удзелу мінчан – Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва “ААТ Стартап тэхналогіі”, – вылучае прынцыповую розніцу ад сёлеташняга “інвэсту” Вікторыя Гамалінская, каардынатар форума.

 

Logo

Мерапрыемства накіравана на маладых аўтараў, якія здолены утварыць сваю бізнэс-ідэю ў рэальнасць, а таксама тых, хто можа падказаць ці данесці эфектыўную ідэю інвестару.

Вікторыя адзначае: “Сёлета за лепшыя бізнэс-ідэі спланаваны каштоўныя прызы – камп’ютарная тэхніка. Але, якая дакладная, яшчэ вызначаецца.”

Удзел у форуме – БЯСПЛАТНЫ. Падаваць заяўку можа кожны жадаючы да 26 красавіка. На сённяшні дзень ужо ёсць 4 заяўкі, сярод якіх 1 праект.

Вікторыя раскрыла невялічкую тайну для чытачоў: “Ёсць сярод заявак анлайн-гульня ў выглядзе квэсту на касмічную тэматыку.”

Імёны экспертаў яшчэ не вызначаны, але плануецца да 5 чалавек.

Умовы ўдзелу ў форуме:

  1. Рэгістрацыя ва “інвэсце” – АБАВЯЗКОВАЯ.
  2. Рэгістрацыйную форму ўдзельніка можна спампаваць на сайце БрДТУ.
  3. Запоўненую форму трэба выслаць на электронны адрас: [email protected]

Дадатковая інфармацыя:

  • праграма Brest Invest Weekend III (будуць карэктыроўкі, калі вызначацца эксперты і інвестары):

Праграма Brest Invest Weekend III

  • форма ўдзельніка:

Рэгістрацыйная форма ўдзельніка

З пытаннямі да каардынатараў форума:

Макарук Зміцер Георгіевіч,
Тел.: +375 162 42 90 02
Моб.тел.: +375 29 728 86 27
e-mail: [email protected]

Гамалінская Вікторыя Валер’еўна,
Тел.: +375 162 42 90 02
Моб.тел.: +375 29 520 87 89
e-mail: [email protected]

 

Аўтар: Наталля Гарайкіна

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *