Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Кандыдаты лічаць, што выкарыстанне бюлетэняў без выходных дадзеных дае магчымасці для фальсіфікацый

Так, кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарсавета Аляксандр Мельнік звярнуўся з гэтай нагоды ў абласную пракуратуру і патрабуе правесці праверку па факту выкарыстання такіх бюлетэняў на ўчастку для галасавання па выбарчай акрузе №31.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

daterm-skrynia-zodzina-1

Падобную з’яву, калі ўсе бюлетэні не маюць выходных дадзеных, назіраюць і іншыя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат на розных выбарчых участках у Брэсце. “Атрымліваецца, што яўку выбаршчыкаў можна зрабіць і 400%, а кандыдаты ад улады атрымаюць 399%” , – іранічна заўважае вылучэнец ад БСДП (Грамада ) Ігар Маслоўскі Маслоўскі.

У сваёй заяве ў пракуратуру Брэсцкай вобласці Аляксандр Мельнік просіць таксама разабрацца, ці з’яўляецца адсутнасць на бюлетэнях выходных дадзеных парушэннем Закона аб друку, бо кандыдат у дэпутаты мяркуе, што такім чынам Брэсцкая друкарня праігнаравала правілы прыёму і выканання заказаў. “Я патэлефанаваў у друкарню, дзе мне паведамілі, што ніколі не друкуюць выходныя дадзеныя на выбарчых бюлетэнях. На маё пытанне чаму так атрымліваецца, адказалі: пытайцеся ў аблвыканкаме”, – паведаміў Мельнік.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *