Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Праваабаронцы запускаюць інтэрактыўны рэсурс па назіранні за мясцовымі выбарамі

Далучыцца да кампаніі зможа кожны ахвотны – дастаткова запоўніць на сайце анкету і даслаць свае вынікі назірання на канкрэтным выбарчым участку. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сайт Nazirannie2014.spring96.org  уключае не толькі падрабязную інструкцыю, як стаць назіральнікам і правільна паводзіць сябе на ўчастку, але і незвычайныя гісторыі, якія адбыліся з назіральнікамі падчас папярэдніх кампаніяў.

Інфармацыйная частка ўключае ў сябе блокі “Як стаць назіральнікам”, “Датэрміновае галасаванне”, “Галасаванне ў дзень выбараў”, “Падлік галасоў”. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» шэсць год назірае за выбарчымі кампаніямі ў Беларусі. Новая інтэрактыўная пляцоўка мае на мэце далучыць як мага больш неабыякавых беларусаў да назірання.

nablydai_1

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *