Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Брэст: суд пакараў удзельнікаў агітацыйнага пікету аднаго з кандыдатаў у дэпутаты

Лідэр Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек аштрафаваны на 25 базавых велічынь, а актывісты гэтай партыі Дыяна Касцюковіч і Юры Жыдовіч – на 10 базавых велічынь кожны. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Яны былі пакараны за пікет, які быў ініцыяваны Аб’яднанай грамадзянскай партыяй і адбыўся на вуліцы Савецкай у Брэсце 24 лютага. Тады, нягледзячы на выказаныя супрацоўнікамі праваахоўных органаў заўвагі, што акцыя ладзіцца ў месцы, якое рашэннем гарадскіх уладаў не можа выкарыстоўвацца для пікетавання, абышлося без затрыманняў. Аднак міліцыянты перапісалі пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў пікета і неўзабаве на іх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Суд пагадзіўся з высновамі супрацоўнікаў міліцыі і аштрафаваў актывістаў АГП.

“Мы спасылаліся на Асноўны закон, а менавіта на артыкул 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе права на мірныя сходы, мітынгі, шэсці, – распавёў Уладзімір Вуек. – Аднак суд гэта праігнараваў нашы аргументы, як не стаў ўлічваць і палажэнні выбарчага заканадаўства, якое дазваляе правядзенне падобных мерапрыемстваў у агітацыйны перыяд – бо гэта быў менавіта пікет нашага кандыдата ў дэпутаты. Акрамя таго, суд не прыняў да ўвагі той факт, што мы папярэдзілі Брэсцкі гарвыканкам аб дадзеным мерапрыемстве і ніхто нам адтуль не паведаміў, што гэта рабіць забаронена. Да таго ж менавіта на гэтым месцы, на вуліцы Савецкай, нядаўна ладзілі свой пікет актывісты іншай палітычнай партыі – БСДП (Грамада), і ніякіх перашкод не было” .

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

brest-agit-piket-milic

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *